Самая высокая ў свеце

- 11:05Інфармацыйная гадзіна

Будаўніцтва гіганцкай апоры ліній электраперадачы (ЛЭП), якая можа стаць самай высокай у свеце, пачалося ў кітайскай правінцыі Чжэцзян. Аб гэтым паведамілі ў кампаніі State Grid Zhejiang Electric Power Company.

Апора дасягне ў вышыню 380 м, што ў чатыры разы вышэй, чым гадзіннікавая вежа Біг-Бэн у Лондане.

У заяве кампаніі сказана, што праз гэтую апору будуць працягнуты лініі электраперадачы паміж мостам “Цзіньтан” горада Чжаўшань і астравамі Цэцзы, адлегласць паміж якімі складае 2 км 656 м.

Новая апора ЛЭП з’яўляецца часткай праекта будаўніцтва лініі звышвысокага напружання паміж гарадамі Чжаўшань і Нінбо. Будаўніцтва завершыцца да канца 2018 года, праект будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе.