Сеткавыя праекты: цікава і запамінальна

- 11:48Адукацыйная прастора

У намінацыі “Сеткавае ўзаемадзеянне ў адукацыйным працэсе” дыпломам ІІ ступені адзначаны сеткавы праект “Зямлю ўпрыгожвае сонца, а чалавека — праца” настаўніцы пачатковых класаў Вараніноўскага дзіцячага сада — базавай школы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Алы Мікалаеўны Зеляпужынай. Ён накіраваны на выхаванне патрыёта і працаўніка сваёй краіны, фарміраванне навыкаў даследчай і праектнай дзейнасці школьнікаў. У праекце педагогу ўдалося аб’яднаць урок, факультатыўныя заняткі і пазакласную дзейнасць.

Як расказала Ала Мікалаеўна, цікавасць да выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання ўзнікла даўно. Блукаючы на прасторах інтэрнэту, яна наткнулася на даведнік сеткавых праектаў, дзе размяшчаліся гатовыя праекты. Тады і нарадзілася ідэя стварыць штосьці сваё.

Паралельна педагог займалася самаадукацыяй. У 2014 годзе настаўніца прайшла курсы павышэння кваліфікацыі па тэме “Інфармацыйныя тэхналогіі ў рабоце настаўніка пачатковых класаў”, азнаёмілася з сэрвісамі Web 2.0. Паспрабавала свае сілы ў якасці вучня ў складзе адной з каманд педагогаў, потым прыняла ўдзел ва ўсерасійскім вучэбна-сеткавым праекце. Пасля была далейшая вучоба — дыстанцыйныя тэматычныя трэнінгі INTEL, шэраг разнастайных курсаў па стварэнні вэб-квестаў, арганізацыі дыстанцыйнага ўзаемадзеяння і г.д.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 44, 18 красавіка.

Наталля КАЛЯДЗІЧ.