Яшчэ раз пра “школьныя паборы”
Сёння ў нашым грамадстве стала “добрай традыцыяй” ва ўсіх сваіх бедах вінаваціць школу. Нахаміла дзіця — школа не выхавала. Аблічылі ў краме — школа не навучыла. Школьнікі, аказваецца, сёння неразумныя, разбэшчаныя і са спажывецкім стаўленнем да жыцця. А ў настаўнікі ідуць няўдачнікі, якіх нікуды больш не возьмуць. Школа ў нас сёння адказвае за ўсё, яна — лакмусавая паперка маральнага аблічча сучаснага грамадства.
Усё часцей у нашых СМІ падымаецца тэма, што школа, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і вымагае грошы з бацькоў. Выраз “школьныя паборы” ўжо, шчыра кажучы, стаў “притчей во языцех”. А калі гэтыя паборы тычацца багатых або знакамітых — гэта ўжо цікава ўсім. І кожны мае з гэтай нагоды ўласнае меркаванне.
У першую суботу вясны “Комсомольская правда в Беларуси” вынесла на першую паласу свайго выдання школьны скандал, які здарыўся ў сям’і вядомага расійскага выканаўцы Андрэя Макарэвіча. Калі коратка, то сутнасць скандалу ў наступным: дачка спевака ў гэтым годзе заканчвае школу, і на арганізацыю яе выпускнога ад знакамітага бацькі, як і ад бацькоў астатніх яе аднакласнікаў, патрабуюць нечуваную суму — больш за 3,5 тысячы долараў. Спявак абураны і адмаўляецца плаціць, тлумачачы гэта тым, што не грошай шкада, а сэнсу няма — ладзіць казачныя гулянні ўчарашнім школьнікам. На сямейнай радзе Макарэвічы ўжо прынялі рашэнне за выпускны не плаціць, а пералічыць некаторую суму грошай на дабрачыннасць, дапамагчы хворым дзецям. Цалкам разумна.
Такая вось гісторыя. Праўда, калі пачынаеш разбірацца, то разумееш, што школа да гэтага скандалу не мае ніякага дачынення. Збірае грошы на ўсё гэтае шыкоўнае бязладдзе бацькоўскі камітэт. Андрэй Макарэвіч выказаў здагадку ў сваім інтэрв’ю “Камсамолцы”, што такім чынам бацькі аднакласнікаў яго дачкі хочуць прадэманстраваць грамадству: мы таксама не лыкам шытыя, можам сабе дазволіць, будзе што дзецям успомніць…
Якая знаёмая карціна. Думаеце, гэта толькі там, у Маскве, на Рублёўцы, прынята пускаць пыл у вочы, хваліцца сваім казачным дабрабытам? Заказваць сваім любімым выпускнікам лімузіны і здымаць дарагія рэстараны для гуляння да світанку? Дзе там! Мы такія ж. Мы ў блін распляскаемся, але ў нашых дзяцей будзе ўсё толькі самае лепшае. Самы круты смартфон, сукенка на выпускны баль за 500 долараў, шакаладны фантанчык (добра яшчэ, што фантанчык не з шампанскага), лепшы дыджэй у горадзе і, вядома ж, шыкоўная чырвоная дарожка. Бо нашы дзеці ўжо зоркі. Яны вартыя самага лепшага. Праўда, усё гэта каштуе даволі дорага. А калі дорага — мы пачынаем абурацца.
1 верасня, Новы год, Міжнародны жаночы дзень, выпускны ў школе. Чамусьці ў апошні час прынята, што за ўсе гэтыя святы трэба плаціць з бацькоўскай кішэні. Да нядаўняга часу шматлікія бацькоўскія камітэты па ўсёй краіне збіралі грошы на падарункі настаўнікам да свят, на падарункі школе да выпускных, на цукеркі, букеты, прэзенты, дары. Хто нам сказаў, што мы павінны гэта рабіць? Што настаўнік у школе ці выхавальнік у дзіцячым садзе будзе рады не звычайнаму букету ад дзіцяці, а пакету прадуктаў ад бацькоўскага камітэта. Маўляў, жыццё цяпер цяжкае, зарплата ў вас не вельмі высокая, накрыеце да свята стол. (Менавіта пра такі выпадак расказала нядаўна на адным з папулярных айчынных інтэрнэт-рэсурсаў выхавальніца дзіцячага сада, якую абурыла падобнае стаўленне да яе працы, якое прыніжае яе чалавечую годнасць.) Адкуль мы ўзялі, што настаўнік чакае на свой дзень нараджэння набор каструль або новы тэлефон у якасці падарунка ад бацькоў сваіх вучняў? Ды ніхто нам не казаў. Так прынята. У нашым грамадстве так прынята — вырашыць зрабіць падарунак настаўніку, а потым скардзіцца на паборы ў школе. Таму што школа ва ўсім вінаватая: “не выхавала, не навучыла і наогул мы плацім падаткі, якія ідуць на адукацыю нашых дзяцей, таму нічога плаціць не будзем”.
Размовы такія доўжацца не першы год. Аднак у нашай краіне не толькі спрабуюць змагацца з праблемай так званых “пабораў”, але і прымаюць канкрэтныя меры. 21 студзеня гэтага года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2016 года № 127. У гэтым дакуменце гаворыцца пра тое, што з гэтага часу ўсе зборы наяўных грошай бацькоўскімі камітэтамі ўстаноў адукацыі забаронены, што бацькоўская дапамога адукацыйным установам носіць толькі добраахвотны характар, а сродкі трапляюць у апякунскі савет толькі праз разліковы рахунак школы, дзіцячага сада, гімназіі і г.д.
Усё. Бацькам можна спакойна ўздыхнуць. Больш няма і не можа быць збору грошай на жалюзі ў клас, новы лінолеум, ноўтбук настаўніку. Гэта забаронена. Гэта незаконна. Мы рады? Дзе там! Грамадства зноў лае школу: праглядзіце гнеўныя водгукі бацькоў на папулярных форумах. “Гэта НАШЫ грошы, кроўна заробленыя для сваіх дзяцей. Што хочам, тое і купляем” — вось іх асноўны лейтматыў. Мы зноў незадаволеныя. Мы па-ранейшаму хочам лімузін і Палац Рэспублікі на выпускны, шакаладны фантанчык і славутую чырвоную дарожку. А што, мы не можам сабе гэта дазволіць? У нашым дзяцінстве такога не было, дык хай хоць дзеці нашы гэта ўбачаць.
А потым мы зноў будзем абурацца, калі “актывісткі” з бацькоўскага камітэта пачнуць цішком збіраць наяўныя грошы. На дарагі падарунак класнаму кіраўніку, які ён не прасіў і якім мы ставім чалавека ў залежнае становішча. На абавязковы падарунак школе ад выпускнога класа, які нібыта зацвярджае аднаасобна дырэктар установы адукацыі, і “калі мы яго не купім, то нашага класнага кіраўніка пазбавяць прэміі за дрэнную працу з бацькамі”. Я дакладна ведаю, пра што кажу, таму што мая дачка ў гэтым годзе заканчвае адну са школ Фрунзенскага раёна сталіцы. На адным з бацькоўскіх сходаў мамы-“актывісткі” мяне ледзь не пакусалі, калі я заікнулася, што збор наяўных грошай бацькоўскім камітэтам строга забаронены. З класа, у якім 30 дзяцей, мяне падтрымаў толькі адзін бацька. А пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2016 года № 127 ужо ўступіла ў сілу…
Нам трэба, нарэшце, прызнаць той факт, што ніхто ў школе нас не прымушае здаваць грошы. Ніхто і не можа нас прымусіць. Усе мы — дарослыя разумныя людзі, якія дакладна ведаюць, што ў патрэбны момант могуць сказаць “не”. Але ці можам мы, грамадства, бацькі, сказаць “не” сабе? Сваім амбіцыям. Сваім пантам. Сваім жаданням пусціць пыл у вочы. Можа, гэта мы хочам пракаціцца на лімузіне па галоўным праспекце краіны і горда выпырхнуць на чырвоную дарожку перад Палацам Рэспублікі? Не, гэта не мы. Гэта не мы вінаватыя. Вінаватая хто? Правільна, ШКОЛА. Таму што “не выхавала, не навучыла…”.
Шукаеш вінаватага — стукні сябе па лбе.
А яшчэ мне хочацца крыху перафразаваць знакаміты дыялог з бессмяротнага твора Э.М.Рэмарка.
— Ва ўсім вінаватая школа!
— Дакладна. І веласіпедысты.
— А чаму веласіпедысты?
— А чаму школа?
Меркаванні на форумах:
— Почему, когда говоришь, что не можешь сдать деньги, ставят в красный список? За что? Я многодетная мать, я уже устала, сколько можно!
— Ну и что, что вы многодетная? Вы же наверно думали, что когда-нибудь ваши дети вырастут и придётся платить за учёбу? Или вы рассчитывали на халяву?
* * *
— На добровольной основе можно собирать денежные средства ТОЛЬКО через внебюджет на специальный р/с. Боитесь, что разворуют? Не сдавайте!
* * *
— Кстати, о подарках, также дошло до АБСУРДА!!! Если раньше воспитателю, няне и классному руководителю (в зависимости от пола) подарок покупали на 8 Марта и букет цветов ко Дню учителя (и то наша классная была против, говорила, что это оценивается как взятка), то сейчас: День учителя, Новый год, 8 Марта, день рождения и т.д. А в садике к этому списку присоединяют ещё и заведующую!
* * *
— Не надо жалеть детям денег. Но всё должно быть в рамках разумного.
* * *
— Что должно быть на стенах в гимназии? Обои во все времена были и будут! Вы отстали от жизни. Гимназия давно уже родителям заказывает “венецианскую” штукатурку на стены вместо обоев. Так-то вот!
— Это хорошо — “венецианскую” штукатурку. Можно и Рафаэля пригласить стены расписать и фрески да Винчи на стены поместить. КТО ВАМ МЕШАЕТ С ЖИРУ БЕСИТЬСЯ?
* * *
— А мне, например, безразлично мнение родкомитета и иже с ними. Если я считаю, что сумма большая, я встаю и спокойно говорю об этом. Потом все вместе находим какой-то вариант, который устраивает всех. Всё дело здесь в отдельных родителях, которые вот так молчат-молчат в тряпочку, а за спиною возмущаются. Так ты встань и скажи в лицо — ан нет, страшненько!
* * *
— Ради своего ребёнка, из-за страха за него, родители сделают всё. Моя дочь попыталась в садике задать пару вопросов по поводу сбора денег, так группа “активисток” её чуть “не разорвала”, а остальные родители сидели и молчали!
* * *
— Думать надо, как поступить, а не на лимузинах кататься за родительский счёт, а родительским комитетам — реальности в сложившейся экономической ситуации, а не понтов. Отметить можно гораздо скромнее и интереснее.
Наталля КАСТЭНКА.