Спрашчэнне візавага рэжыму на карысць абодвум бакам

- 11:48Інфармацыйная гадзіна

Еўрапейскі саюз гатовы да перагавораў з Беларуссю па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Аб гэтым заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

“Яшчэ не вядома дата (перагаворы павінны прайсці ў верасні ў Бруселі.Заўв.БелТА.). Наколькі я ведаю, мы цяпер чакаем адказу ад Міністэрства замежных спраў. Але мы са свайго боку гатовы да гэтых перагавораў”, — заявіла Андрэа Віктарын.

Перагаворы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года. Апошняя сустрэча прайшла ў чэрвені 2017 года ў Мінску. Калі пагадненні будуць заключаны, яны дадуць магчымасць спрасціць і патанніць працэдуры выдачы Еўрапейскім саюзам кароткатэрміновых віз беларускім грамадзянам, а таксама дазволяць Беларусі лепш забяспечваць рэадмісію сваіх грамадзян, якія не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі ЕС.