STEAM для самых маленькіх

- 11:03Якасць адукацыі

Маштабны даследчы мітап “STEAM-падыход у педагогіцы дзяцінства” прайшоў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка 16 красавіка. Настаўнікі, якія рэалізуюць цікавыя і нестандартныя праекты ў галіне STEAM-адукацыі з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, падзяліліся сваім вопытам работы. Педагогі, выкладчыкі, студэнты паспрабавалі асэнсаваць стан STEAM-адукацыі ў Беларусі і вылучыць агульныя ўмовы і тэндэнцыі яе развіцця.

Падчас мітапу каля 15 каманд педагогаў з розных гарадоў Беларусі прэзентавалі свае праекты, якія дапамагаюць выхоўваць сапраўдных даследчыкаў — дзяцей, якія любяць навуку і цікавяцца навакольным светам, умеюць крытычна мысліць і самастойна знаходзіць новыя веды.

Напрыклад, вопыт праектнай дзейнасці прадставіла настаўніца гімназіі № 19 Мінска Вольга Сасіна. Яна расказала пра дзіцячы цэнтр “Геліас”, дзе вучні з розных бакоў даследуюць прыродныя з’явы. Падчас заняткаў з цыкла “Лабараторыя дажджу” першакласнікі правялі простыя эксперыменты, каб пабачыць кругаварот вады ў прыродзе, змайстравалі аблачынкі, а з іх — рамку для вывучэння сапраўдных аблокаў, даследавалі традыцыі выклікання дажджу ў замежным і беларускім фальклоры, даведаліся пра кіслотныя дажджы і нават стварылі ўласную метэастанцыю. З адкрыццяў маленькіх вынаходнікаў узнік цэлы музей дажджу, дзе школьнікі самі праводзяць экскурсіі, працягваючы заняткі цяпер ужо ў “Лабараторыі ветру”. 

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 46, 23 красавіка.

Мар’я ЯНКОВІЧ.
Фота аўтара.