Супрацоўніцтва без межаў

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны далучыўся да праграмы міжнароднага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва ITEC.

У рамках стажыроўкі ў Нацыянальным інстытуце працоўных рэсурсаў імя В.В.Гіры (Дэлі, Індыя) па праграме ITEC дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ У.А.Бейзераў прыняў удзел у міжнародным форуме, які быў прысвечаны пытанням кіравання арганізацыямі розных кірункаў і форм уласнасці, а таксама псіхалогіі кіравання.
У мерапрыемствах прымалі ўдзел спецыялісты сярэдняга і вышэйшага звяна розных галін сацыяльнай сферы больш як з дваццаці краін свету. Падчас сустрэч, якія адбыліся ў рамках форуму, праведзены перамовы аб магчымым супрацоўніцтве з прадстаўнікамі шэрага замежных ВНУ: В’етнамскай акадэміяй сацыяльных навук (г.Ханой, В’етнам), Тэхналагічным універсітэтам Душанбэ (Таджыкістан), Аграрна-эканамічным універсітэтам Плоўдзіва (Балгарыя), Універсітэтам Адзіс-Абебы (Эфіопія), Міжнародным Вестмінстарскім універсітэтам у Ташкенце (Узбекістан), Універсітэтам Джакарты (Інданезія), Універсітэтам Дэлі (Індыя), Нацыянальным інстытутам працоўных рэсурсаў імя В.В.Гіры (Дэлі, Індыя).
Акрамя таго, Уладзіслаў Аляксандравіч таксама быў запрошаны на прыём, арганізаваны міністэрствам замежных спраў Індыі з нагоды 50-гадовага юбілею праграмы ITEC. Удзел у прыёме прымалі таксама міністр замежных спраў Рэспублікі Індыя і прадстаўнікі іншых міністэрстваў краіны, паслы краін, акрэдытаваных у Дэлі, а таксама ўдзельнікі праграмы, якія знаходзіліся на момант мерапрыемства ў Дэлі, у тым ліку і пяць прадстаўнікоў розных ведамстваў Рэспублікі Беларусь.
Беларусь з’яўляецца адным з актыўных удзельнікаў праграмы ITEC. З 1993 года больш за 230 беларускіх спецыялістаў вучыліся на розных курсах па праграме ITEC. Спадзяёмся, што сустрэчы і перамовы, праведзеныя дэканам факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Францыска Скарыны, будуць мець добры працяг.

Сцяпан СТАНІБУЛА,
намеснік дэкана факультэта псіхалогіі
і педагогікі ГДУ імя Францыска Скарыны.