Свята города

- 16:43Нам пішуць

Горад Смаргонь адзначыў 515-годдзе. Да святкавання гэтай даты далучылася і наша ўстанова дашкольнай адукацыі — яслі-сад № 13.

Была арганізавана выстава карцін “Натхненне родным горадам”. Прадставілі работы сумеснай творчасці педагогаў, бацькоў і дзяцей розных жанраў і кірункаў.

Увагу прыцягнула крэатыўна аформленая пляцоўка “Мой край”, якая акунула ў атмасферу традыцый беларускага народа. Каля драўлянага доміка, на даху якога размясцілася гняздо бусла, “танцавалі” лялькі ў беларускіх касцюмах.

Разынкай свята ва ўстанове стала незвычайная зона “Запрашаем на чай”. Бацькі і дзеці, праходзячы міма століка з самаварам, маглі пачаставацца духмянымі абаранкамі і пірагамі.

У гэты дзень мы гарталі старонкі гісторыі раёна і горада, успаміналі галоўныя вехі.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.