Свята новых ідэй і яркіх уражанняў

- 14:43Нам пішуць

Піянерыя аб’ядноўвае многія пакаленні. 29 сакавіка адбылося сапраўднае свята сяброўства, творчасці, новых ідэй і яркіх незабыўных уражанняў. Агітбрыгады піянерскіх дружын Навагрудскага раёна рэкламавалі свае важныя піянерскія справы, здзіўлялі ведамі азбукі беларускага арнаменту, расказвалі аб узаемадзеянні з БРСМ.

У раённым этапе конкурсу піянерскіх агітбрыгад пазмагаліся 10 каманд. Па-новаму гледзячы ў будучыню, удзельнікі зараджалі гледачоў пазітыўнай энергіяй, радасцю да жыцця, аптымізмам, імкненнем да добрых спраў. Піянераў і акцябрат аб’яднаў творчы падыход да справы, цікавасць да гістарычнай спадчыны роднага краю і любоў да сваёй арганізацыі.

Пераможцы прадставяць раённую піянерскую арганізацыю ў абласным этапе Рэспубліканскага праекта БРПА “Паглядзі на нас па-новаму!”.

Таццяна АНІКЕВІЧ,
загадчык аддзела Навагрудскага раённага ЦТДіМ.