Сябры-пажарныя

- 10:31Нам пішуць, Рознае

Для дзяцей пажарны — чалавек гераічны, і ў былыя гады, і сёння, які ратуе з агню людзей, якія паўстаюць на шляху ў разбурэння. Павага да пажарных, стаўлення да іх заняткаў можа стаць стымулам для развіцця сур’ёзнага стаўлення да ўласных паводзін, перашкодай для бяздумных гульняў з агнём. Але зусім па-іншаму засвойваюцца правілы пажарнай бяспекі, калі пра гэта распавядае пажарны, таму ў школе плануюцца экскурсіі ў пажарную частку. Асноўная мэта — выклікаць цікавасць і павагу да прафесіі пажарнага.

Для вучняў пачатковых класаў Лудчыкага ВПК “дзіцячы сад — сярэдняя школа”, напярэдадні летніх канікул, была арганізавана экскурсія ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Цікавай і пазнавальнай экскурсія стала дзякуючы інспектару групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Сяргею Ісаенка.

У пажарнай часці для малых правялі экскурсію па будынку. Паказалі каравульныя памяшканні, дзяжурна-дыспетчарскую службу, памяшканне для адпачынку.

Відовішчнае дзеянне адбылося ў гаражы баявых машын. Дзецям прадэманстравалі пажарную тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні ў частцы і аварыйна-ратавальны інструмент. Больш за ўсё малых цікавіла, як працуюць аўтамабілі на пажарах, і чым яны абсталяваны. Таму супрацоўнікі РАНС паказалі прынцып работы некаторых інструментаў і нават дазволілі выпрабаваць іх у дзеянні.

Буру захаплення выклікаў дазвол пазнаёміцца з пажарнай тэхнікай бліжэй. Апынуўшыся ў кабіне, хлопчыкі і дзяўчынкі ўяўлялі сябе сапраўднымі ратавальнікамі.

Пажарны паказаў дзецям прадметы баявога адзення. Нават дзяўчынкам было цікава прымерыць баявую каску!

Экскурсія прайшла ў сяброўскай атмасферы. Школьнікі атрымалі шмат карыснай інфармацыі з гутаркі з тымі, хто займаецца тушэннем пажараў і выратаваннем людзей.
Дзеці падзякавалі пажарным за цікавую экскурсію і паабяцалі заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Настаўнікі пачатковых класаў
Лудчыцкага ВПК “дзіцячы сад — сярэдняя школа”
Алена Лапаткова, Наталля Нікіціна Магілёўская вобласць.