Талент, ініцыятыва

- 18:17Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

У атмасферы крэатыву, ініцыятывы і таленту на Магілёўшчыне прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Лідар года”.

Як паведаміла старшыня абласнога савета БРПА Алена Малдаванава, юныя лідары заўсёды праяўляюць цікавасць да гэтага творчага спаборніцтва. Сёлета ўнутрыўстановачныя і раённыя туры аб’ядналі дзясяткі актыўных юнакоў і дзяўчат. 

— Лепшыя з іх сталі ўдзельнікамі абласнога агляду. Сярод фіналістаў былі прадстаўнікі ўсіх куткоў вобласці. Яны выступалі ў дзвюх узроставых групах, — расказала Алена Мікалаеўна.

Канкурэнцыя была даволі высокай, усе ­ўдзельнікі старанна падрыхтаваліся, таму конкурс атрымаўся надзвычай творчым. Падлеткам неабходна было справіцца з чатырма заданнямі.

Спачатку канкурсанты паказвалі на сцэне візітку-самапрадстаўленне і TikTok-партфоліа. Падчас блока “Акадэмія праектавання” расказвалі пра сацыяльна і грамадска значныя праекты, распрацоўшчыкамі або непасрэднымі ўдзельнікамі якіх яны з’яўляюцца. А пасля фіналісты дэманстравалі свае творчыя таленты: ­здзіўлялі прысутных песнямі, танцамі, выдатнай дэкламацыяй.

Па агульных вы­ніках званне “Лідар года” атрымала вучаніца сярэдняй школы 

№ 28 Бабруйска Ула­дзіслава Крэсцева, а “Піянер года” — навучэнец гімназіі № 3 Бабруйска Леанід Прановіч.

Фота прадастаўлена абласным саветам ГА “БРПА”.