Таленты чацвёртага рэгіёна

- 11:07"АРТ-вакацыі": галерэя творцаў

Удзельнікаў абласнога этапу Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “АРТ-вакацыі — 2019” гасцінна прымалі ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. 

Стала добрай традыцыяй такія творчыя справаздачы праводзіць не толькі ў Гродне, але і ў раёнах вобласці. Так сустракалі маладых выканаўцаў у Навагрудку. Абласны фінал конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” прайшоў у гэтым годзе ў Слоніме.

— Такія выступленні — добрая магчымасць навучэнцам з рэгіёнаў вобласці ўбачыць творчыя дасягненні сваіх равеснікаў, а таксама пазнаёміцца з сістэмай сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі вобласці, — гаворыць начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Асмалоўская. — У цэнтры культуры была прадстаўлена інфармацыя аб навучальных установах і прафесіях, якія можна ў іх атрымаць. Перад пачаткам фінальнага канцэрта арганізавалі работу пляцовак “Віват, “АРТ-вакацыі” і “Тэрыторыя маёй прафесіі”.

А гледачоў і членаў журы ўжо ў фае сустракалі група барабаншчыц і ўдзельнікі танцавальнага калектыву “Dance-клас”.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 42, 13 красавіка.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.
Фота аўтара.