Тавары набудуць агульную маркіроўку

- 11:00Інфармацыйная гадзіна

Дзяржаўная Дума Расіі ратыфікавала пагадненне аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Гэтае пагадненне было падпісана 2 лютага 2018 года. Яно прадугледжвае размеркаванне паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і дзяржавамі — членамі ЕАЭС паўнамоцтваў па фарміраванні агульнай сістэмы маркіроўкі тавараў.

Прадстаўляючы дакумент да ратыфікацыі, намеснік міністра фінансаў Расіі Юрый Зубараў адзначыў, што пагадненне вызначае агульныя правілы функцыянавання сістэмы маркіроўкі: яна забяспечваецца з дапамогай ідэнтыфікацыйных знакаў, якія павінны быць чытальнымі.

“Прадугледжваецца тэхналагічная сумяшчальнасць сродкаў ідэнтыфікацыі, счытвальных устройстваў дзяржаў ЕАЭС, забяспечваецца ўзаемадзеянне нацыянальных ідэн-тыфікацыйных сістэм, вызначаюцца абавязковыя этапы перадачы звестак аб тавары ў інфармацыйную сістэму маркіроўкі”, — растлумачыў ён. Пры гэтым Юрый Зубараў дадаў, што кожная краіна ЕАЭС можа прапанаваць свой пералік тавараў для маркіроўкі.