Тры патэнцыяльныя кандыдаты ў прэзідэнты адкрылі асабістыя фінансавыя фонды. Аб гэтым паведаміла 24 ліпеня кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына.
“Тры рахункі адкрыты”, – сказала Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна канстатавала, што адкрыццё першага рахунку патэнцыяльнага кандыдата адбылося з некаторымі цяжкасцямі. “У банку былі не гатовы да змянення дзеючага заканадаўства. У нас звычайна рахункі адкрываюць кандыдаты са статусам ужо асобы. А вось на выбарах Прэзідэнта ўпершыню дазволена гэта рабіць асобам, якія не маюць такога статусу і з’яўляюцца толькі прэтэндэнтамі. Гэта выклікала пэўную юрыдычную складанасць, але было вельмі хутка адрэгулявана”, – расказала яна.
Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама ўдакладніла, што сярод грамадзян, якія адкрылі фінансавыя фонды, дзве жанчыны.
