Тыдзень фінансавай і эканамічнай дасведчанасці

- 15:45Нам пішуць, Рознае

На базе Свяцілавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу “дзіцячы сад – сярэдняя школа” Бялыніцкага раёна” рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання асноў эканамічных ведаў, прадпрымальнасці і фінансавай дасведчанасці”.

З гэтай нагоды ўжо другі раз, на працягу вучэбнага года ў школе прайшоў тыдзень фінансавай і эканамічнай дасведчанасці.Для вучняў 7—11 класаў начальнік інспекцыі МПЗ па Бялыніцкім раёне Марыя Аляксееўна Вададохава і начальнік аддзела кантролю падаткаабкладання аб’ектаў гаспадарання і фізічных асоб Антон Іванавіч Шчуракоў правял ўрок на тэму: “Асаблівасці ўліку і падаткаабкладання малых прадпрыемстваў, фізічных асоб”. А куток эканамічных ведаў, які створаны на базе кабінета гісторыі, папоўніўся Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, часопісамі, буклетамі па пытаннях падаткаабкладання.

Вучні 8—11 класаў наведалі аддзел кліенцкага менеджменту Белаграпрамбанка, дзе перад імі выступіла начальнік аддзела Юлія Аляксандраўна Чарнюк па тэме: “Бізнес – план інвестыцыйнага праекта”. Навучэнкі Маргарыта Канакорава і Яна Носава з дапамога Юліі Аляксандраўны працавалі над праектам бізнес–плана ў галіне агратурызму.

23 красавіка бягучага года школьная каманда “Залаты запас” ускладзе вучняў 11 класа Міхаіла Вараб’ёва, Маргарыты Канакоравай, Таццяны Ісаковай і дзевяцікласніцы Яны Носавай прыняла ўдзел у інтэрнет-конкурсе па фінансава–эканамічнай дасведчанасці сярод выпускнікоў школ рэспублікі, які праводзіў эканамічны факультэт БДУ.

На першым этапе конкурса кожны ўдзельнік каманды адказваў за адну гадзіну на 30 пытанняў. Залік вёўся як індывідуальна, так і ў камандным спабортніцтве. На другім этапе конкурса каманда працавала над групавым міні–эсэ на тэму: “Гісторыя грошай і банкаў на тэрыторыі Беларусі”.

Анатоль Марозаў, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, удзельнік праекта.