Урокі бяспекі

- 11:06Нам пішуць, Рознае

22 верасня ў гасцях у выхаванцаў ясляў-сада № 36 Гомеля пабывалі работнікі МНС. Малыя з цікавасцю слухалі апаведы работнікаў МНС пра небяспеку абыходжання з агнём, аб правілах карыстання бытавымі прыборамі, пра важнасць прафесіі выратавальніка. Спадабаліся дашкалятам гульні, віктарыны, конкурсы на веданне правілаў пажарнай бяспекі. Малышы змаглі акунуцца ў рабочую атмасферу выратавальнікаў: прымерыць баявую вопратку і процігаз.

Такія сустрэчы вельмі важныя для выхаванцаў дзіцячага садка, бо яны дораць не толькі пазітыўныя эмоцыі, але і дапамагаюць добра засвоіць урокі бяспекі.

Ірына МАСЛОЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 36 Гомеля.