Усе аб’екты гатовы і аснашчаны ўсім неабходным

- 14:17Інфармацыйная гадзіна

Старт II Еўрапейскім гульням фактычна быў дадзены
15 чэрвеня, калі ў Мінск прыехалі першыя госці — кіраўнікі спартыўных каманд. Яны ўжо засяліліся ў Вёску спартсменаў, як паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання Палаца спорту.

“Аб’екты гатовы, аснашчаны ўсім неабходным і пратэсціраваны спаборніцтвамі разам з прадстаўнікамі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Пацверджана, што ўсё гатова да таго, каб забяспечыць сумленную і справядлівую барацьбу спартсменаў за ўзнагароды”, — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Ігар Петрышэнка дадаў, што не будзе пуставаць і прылеглая тэрыторыя, у прыватнасці фан-зона ля Палаца спорту. Яе фармат — міжнародны і нацыянальны. з 19 па 30 чэрвеня тут праходзяць прэзентацыі НАК краін — удзельніц II Еўрапейскіх гульняў: Азербайджана, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Грузіі, Італіі, Венгрыі, Турцыі, Латвіі, Расіі, Аўстрыі, Румыніі. Краіны правядуць на пляцоўцы Дні культуры і традыцый. Запланаваны выступленні артыстаў,
народных і тэатральных калектываў, будуць прадэманстраваны нацыянальныя кухні, рамёствы, спартыўныя дасягненні ўдзельнікаў гульняў.

У час II Еўрапейскіх гульняў у Палацы спорту пройдуць спаборніцтвы па самба, грэка-рымскай, вольнай і жаночай барацьбе.