Усе фарбы жыцця для мамы

- 11:01Нам пішуць, Рознае

Цікава і запамінальна Тыдзень маці ў Шамаўшчынскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 

Выстава “Самы любімы і родны чалавек”, тэматычныя класныя гадзіны, дабрачынная акцыя “Клопат”, шэфская акцыя ў дапамогу пажылым жанчынам “Нізкі паклон табе, жанчына-маці”, конкурс вырабаў і аплікацый з восеньскага лісця і конкурс малюнкаў “Мая мама — лепшая у свеце!”, канцэртная праграма “Самая лепшая мама мая!” і шмат іншых мерапрыемстваў на працягу ўсяго тыдня стваралі святочны настрой.

Самыя маленькія хлопчыкі з групы дашкольнай адукацыі разам з выхавальнікамі правялі свята “Усе фарбы жыцця для цябе”, а завяршыўся Тыдзень маці сумесным грандыёзным святам мам і дзяцей “Самая лепшая мама мая” і спартыўным конкурсам “Мама, тата, я — спартыўная сям’я”.

Пасля завяршэння свята адбылося чаяванне з блінамі і салодкімі пачастункамі.

Л.ДОЛЬНІКАВА,
настаўніца Шамаўшчынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы
Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.