Віталі сардэчна і па-французску

- 11:19Адукацыйная прастора

Высокіх гасцей сярэдняй школы № 8 Гродна яе вучні віталі па-французску. І веданне імі мовы члены дэлегацыі сената Французскай Рэспублікі ацанілі вельмі высока.

У гэты дзень у гродзенскай школе пабывалі члены групы дружбы “Францыя — Беларусь” сената Французскай Рэспублікі на чале з кіраўніком дэлегацыі, намеснікам старшыні Камісіі сената Французскай Рэспублікі па фінансах, старшынёй групы дружбы “Францыя — Беларусь” Шарлем Генэ.

—Такія высокія госці пабывалі ў нашай школе ўпершыню за 75 гадоў яе існавання, — расказвае дырэктар сярэдняй школы № 8 Вольга Нерад. —Госці з Францыі бываюць у нашай франкамоўнай школе часта, а вось сёння нам выпаў высокі гонар прымаць дэлегацыю сената. Спа­дзяёмся, што гэты візіт стане яшчэ адным важным звяном у беларуска-французскім супрацоўніцтве і прадэманструе, як нашы дзеці цікавяцца Францыяй, на якім узроўні валодаюць французскай мовай.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 45, 20 красавіка.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ,
Дар’я РЭВА.

Фота Надзеі Вашкелевіч.