Вобраз беражліва захаваны

- 10:38Нам пішуць, Рознае

Неацэннае значэнне ў станаўленні сям’і маюць маці. Менавіта яны выкладаюць першыя ўрокі дабрыні, маральнасці, духоўнасці, памяркоўнасці і чалавекалюбства.

На працягу цэлага тыдня ў Махаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Малышы з дашкольнай групы і вучні 1—11 класаў сардэчна віншавалі сваіх мам, дарылі ім падарункі, прысвячалі вершы і песні.

15 кастрычніка ўсім матулям была прысвечана канцэртная праграма “Вобраз беражліва захаваны”. Мамы Махаўскага і Недашаўскага сельвыканкамаў сабраліся ў прасторнай зале культурна-спартыўнага цэнтра аграгарадка Махава. У іх гонар гучалі шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабра і спакою, любові і вечнай маладосці. Усю праграму навучэнцы i калектывы мастацкай самадзейнасці дарылі словы шчырай любові да сваіх мам. Бо ўсё, чаго мы дамагаемся ў жыцці, атрымліваецца дзякуючы нашым мілым, дарагім маці. Іх цёпламу, ненадакучліваму, іншы раз проста непрыкметнаму ўдзелу.

Іна БАРБАРЭНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Махаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.