Выхад ЗША з дагавора з Іранам не ставіць пад сумненне трансатлантычнае партнёрства

- 11:21Інфармацыйная гадзіна

Выхад ЗША з дагавора з Іранам па ядзернай праграме падрывае веру ў міжнародны парадак. Пра гэта заявіла Канцлер ФРГ Ангела Меркель, выступаючы на канферэнцыі ў нямецкім горадзе Мюнстэр.

Паводле слоў Ангелы Меркель, разрываць у аднабаковым парадку пагадненне, якое было аднагалосна зацверджана Саветам Бяспекі ААН, няправільна. Рашэнне ЗША выйсці з пагаднення па іранскай ядзернай праграме яна назвала прычынай для хвалявання і шкадавання.

Разам з тым Канцлер ФРГ адзначыла, што прадаўжае падтрымліваць трансатлантычнае партнёрства. На яе думку, выхад ЗША з дагавора з Іранам не ставіць пад пытанне супрацоўніцтва паміж Еўропай і ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 8 мая аб’явіў пра выхад Вашынгтона з Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў, згодна з якім Іран абмяжоўваў ядзерныя распрацоўкі ў абмен на адмену санкцый Савета Бяспекі ААН і аднабаковых абмежавальных мер, уведзеных у адносінах да Тэгерана Еўрасаюзам і ЗША. Пры гэтым Дональд Трамп паабяцаў не толькі вярнуць старыя, але і ўвесці новыя санкцыі.

На прэс-канферэнцыі ў Бруселі прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Мая Касьянчыч заявіла, што Еўрасаюз не абмяркоўвае новае пагадненне з Іранам, а засяроджаны на рэалізацыі дзеючай здзелкі па іранскай ядзернай праграме.

“Цяпер мы прытрымліваемся бягучага пагаднення, мы сфакусіраваны на рэалізацыі гэтай здзелкі”, — сказала Мая Касьянчыч, адказваючы на пытанне, ці разглядае Еўрасаюз заключэнне новага пагаднення з Іранам на фоне выхаду ЗША з ядзернай здзелкі.

Прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС таксама заявіла, што Еўрасаюз вядзе перагаворы з уладамі ЗША па сітуацыі вакол ядзернай здзелкі па Іране.