Вызначана дарожная карта супрацоўніцтва на 2016—2017 гады

- 12:13Інфармацыйная гадзіна

Беларусь і Туркменістан падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2016—2017 гады. Падпісанне дакумента адбылося ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава па выніках іх перагавораў.

Дарожная карта ўяўляе сабой план сумесных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін.
Лідары дзвюх дзяржаў прынялі сумесную заяву аб паглыбленні адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.
Падпісана таксама міжурадавае Пагадненне аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый, Праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў на 2016—2017 гады.
Акрамя таго, падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве ў харчовай і лёгкай прамысловасці, па лініі акадэмій навук дзвюх краін.
Пагадненні аб супрацоўніцтве падпісалі таксама Саюз некамерцыйных арганізацый “Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)” Беларусі і Саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана, Магілёўскі аблвыканкам і Хякімлік Марыйскага велаята.