Як танцуюць сталяры, як спяваюць маляры

- 14:47"АРТ-вакацыі": галерэя творцаў

Фестываль “АРТ-вакацыі” — доўгачаканае прыгожае свята моладзі нашай краіны. Абласны этап фестывалю падарыў яркія падзеі і эмоцыі кожнай вобласці і завяршыўся на Міншчыне.

Выставачная пляцоўка Клецкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя

Творчыя канікулы для моладзі аб’яўляюцца ў нашай краіне ўжо шмат гадоў. Сёння ў “АРТ-вакацыях” бяруць удзел юнакі і дзяўчаты, якія з’яўляюцца равеснікамі фестывалю. І ўсе гэтыя гады мерапрыемства застаецца сучасным, яркім і прывабным для моладзі.

Гала-канцэрт.

 — Фестываль заўсёды актуальны таму, што дорыць непаўторны дух маладзёжнай сутворчасці, юнацкага запалу, які пранікае ва ўсе сферы дзейнасці моладзі, — лічыць загадчыца аддзела сацыякультурных праектаў і маладзёжных ініцыятыў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Алена Сяргееўна Лаўрыновіч. — Пры гэтым кожны фестывальны сезон мае свае асаблівасці. Так, сёлета мы з радасцю адзначаем, што ў актыўнасцях фестывалю бяруць удзел і выпускнікі ўстаноў прафесійнай адукацыі. Яны з задавальненнем зноў акунаюцца ў гэтую творчую атмасферу і становяцца прыкладам для сённяшніх навучэнцаў, “жывой рэкламай” рабочых прафесій. 

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 43, 16 красавіка.

Дар’я РЭВА.
Фота аўтара.