З выклікамі і пагрозамі можна змагацца толькі разам

- 11:14Інфармацыйная гадзіна

Падзеі ва Украіне не ўплываюць на крымінальную абстаноўку ў Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на пасяджэнні Савета Міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

“Ва Украіне склалася няпростая сітуацыя са злачыннасцю, але я ўпэўнены, што ўкраінскія праваахоўнікі дастойна з ёй справяцца. Мы вельмі ўважліва ацэньваем падзеі, якія там развіваюцца, і своечасова рэагуем на пагрозы. Па вялікім рахунку, на крымінальную сітуацыю ў краіне мы не адчуваем сур’ёзнага ўплыву і не фіксуем усплёску злачыннасці”, — сказаў Ігар Шуневіч.
У сваю чаргу міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў прызнаўся, што негатыўна ацэньвае рашэнне Украіны выйсці з сістэмы вышуку злачынцаў па лініі СНД. “Злачыннасць не мае палітычнай падаплёкі. Сёння мы абмяркоўвалі пытанні транснацыянальнай і трансгранічнай злачыннасці: яна можа быць ліквідавана толькі дзякуючы кансалідацыі нашых сумесных намаганняў. Мы можам толькі разам змагацца з выклікамі і пагрозамі, якія стаяць перад намі”, — упэўнены міністр.