У Беларусі за два дні датэрміновага галасавання прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі 10,94 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны 7 кастрычніка на сайце Цэнтрвыбаркама.
Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Гомельскай вобласці – 11,7 працэнта, а менш за ўсё – у Магілёўскай (10,08 працэнта). У Мінску лічба склала 10,67 працэнта.
За межамі Беларусі прагаласавалі 7,73 працэнта выбаршчыкаў.
Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.