За тры дні датэрмінова прагаласавалі амаль 19 працэнтаў выбаршчыкаў

- 17:07Выбары 2015

У Беларусі за тры дні датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 18,69 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны 8 кастрычніка на сайце Цэнтрвыбаркама.

Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці – 19,99 працэнта, а менш за ўсё – у горадзе Мінску (17,03 працэнта).
За межамі Беларусі прагаласавалі 15,04 працэнта выбаршчыкаў.
Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.