Задачы Парадку дня — 2030 былі пастаўлены ў Беларусі на дзяржузроўні задоўга да яго прыняцця

- 11:32Інфармацыйная гадзіна

Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое ён накіраваў удзельнікам першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці.

Прывітанне на адкрыцці форуму агучыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў. “Праграма пераўтварэнняў у эканамічнай, сацыяльнай і прыродаахоўнай сферах, якая разглядалася на саміце ААН у 2015 годзе, актуальна для ўсяго свету і высока ацэнена міжнароднай супольнасцю. Задачы развіцця, абазначаныя ў Парадку дня — 2030, былі пастаўлены ў Беларусі на дзяржаўным узроўні задоўга да яго прыняцця. У гэтым напрамку мы дабіліся высокіх вынікаў”, — падкрэсліў у сваім прывітанні прэзідэнт.

“Усе дасягненні ў галіне аховы здароўя, адукацыі, харчовай бяспекі, гендарнай роўнасці, беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя, падтрымкі маламаёмных шырока прызнаны і з’яўляюцца складовай часткай глабальных мэт, па якіх ацэньваецца прагрэс нашай дзяржавы”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што прадстаўнічы склад сустрэчы будзе садзейнічаць эфектыўнай рабоце форуму па вырашэнні пытанняў замацавання дасягнутых вынікаў і далейшага ўстойлівага развіцця Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам плённай дзейнасці ў рэалізацыі важнай для сучаснага свету місіі.