Запрашаем да ўдзелу ў новым фармаце чытацкай дзейнасці

- 11:49Адукацыйная прастора

У мінулым годзе стартавала І Рэспубліканская алімпіяда па чытацкай кампетэнтнасці “Чытач+” сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта была першая спроба аб’яднаць школьнікаў у працэсе чытання і творчага асэнсавання прачытанага. Мы атрымалі вялікую колькасць пажаданняў працягнуць такія зносіны падлеткаў, аб’яднаных агульным уражаннем ад прачытаных твораў.

Сёння ўжо ідзе рэгістрацыя на ІІ Рэспубліканскую алімпіяду “Чытач+” 2018 года.

Гэты раз мы прапануем дзецям работу з тэкстамі прафарыентацыйнай накіраванасці. У адрозненне ад алімпіяды мінулага года ўзроставы дыяпазон стаў шырэйшым: мы запрашаем да ўдзелу ў алімпіядзе навучэнцаў 4—9 класаў, якія будуць падзелены на тры ўзроставыя групы. Уся дзейнасць на працягу алімпіяды будзе праходзіць пад дэвізам “Мара. Выбар. Будучыня”.

Заданні алімпіяды тэматычна структураваны: навучэнцы 4—5 класаў у ходзе чытання тэкстаў I і II этапаў пафіласофствуюць пра ролю мары ў жыцці чалавека, падзеляцца сваімі марамі пра будучыню; навучэнцы 6—7 класаў, працуючы з тэстамі, вызначаць, што важна ўлічваць пры самавызначэнні і выбары прафесіі; для 8—9 класаў падабраны тэксты, якія расказваюць аб прафесійнай будучыні, аб рынку прафесій будучыні.

Прапаноўваючы такую дзейнасць, мы, настаўнікі, ставім сабе наступныя мэты: павышэнне ўзроўню развіцця чытацкай кампетэнтнасці, фарміраванне свядомых адносін вучняў да прафесійнага самавызначэння.

Запрашаем прыняць удзел у новым фармаце чытацкай дзейнасці. Паважаныя настаўнікі, прапануйце сваім вучням новыя формы чытацкай актыўнасці.

Удзел у алімпіядзе індывідуальны і бясплатны. Нагадаем: алімпіяда праходзіць анлайн, зарэгістравацца можна да 15 кастрычніка. Сайт нашай алімпіяды можна знайсці па спасылцы: https://drive.google.com/open?id=1t5NsU1c17nxWI_H_iJdAzylq5NPp5Plr.

Далучайцеся! Будзе цікава!

Наталля КАМІНСКАЯ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 імя У.А.Караля Чэрвеня.