Заснаваны эмблема і сцяг галіновага міністэрства

- 11:11Інфармацыйная гадзіна

Указ аб заснаванні эмблемы і сцяга Міністэрства адукацыі Беларусі падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый міністэрства. Указам таксама зацверджаны палажэнні аб эмблеме і сцягу, іх апісанні і выявы.

Сімвалы будуць выкарыстоўвацца для ідэнтыфікацыі міністэрства ў інфармацыйнай прасторы краіны і за яе межамі, вызначэння прыналежнасці работнікаў да яго сістэмы.