Зрабіць усё магчымае, каб удзел у алімпіядзе быў паспяховым

- 10:54Інфармацыйная гадзіна

Будучыя Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) для Беларусі — самае галоўнае спартыўнае мерапрыемства 2016 года, заявіла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да гэтых спаборніцтваў.

“Для нас гэтае спартыўнае мерапрыемства — самае галоўнае ў бягучым годзе, падрыхтоўка вядзецца ўжо не першы год. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гэтыя гульні для нашай краіны былі паспяховымі і ўдалымі”, — сказала намеснік прэм’ер-міністра.
Віцэ-прэм’ер ужо наведала многія федэрацыі па летніх відах спорту. “Увогуле, нейкіх пытанняў, якія неабходна вырашаць на ўзроўні арганізацыйнага камітэта, выказана не было”, — адзначыла Наталля Качанава.
На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да XXXI летніх Алімпійскіх гульняў і XV летніх Параалімпійскіх гульняў. Паводле папярэдніх даных, ад Беларусі да алімпіяды рыхтуюцца 232 спартсмены-кандыдаты па 27 відах спорту.