Зверылі крокі па лічбавізацыі эканомікі

- 10:35Інфармацыйная гадзіна

Парк высокіх тэхналогій наведала казахстанская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Аскарам Жумагаліевым, паведамілі ў Парку высокіх тэхналогій.

У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі вядучых арганізацый, якія займаюцца развіццём інфармацыйных тэхналогій у Казахстане, — старшыня праўлення АТ “Казахтэлекам” Куанышбек Есекееў і намеснік старшыні праўлення АТ “Нацыянальны інфакамунікацыйны холдынг “Зердэ” Аляксей Анісімаў.

Мэтай візіту стала абмеркаванне супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі ў ЕАЭС і абмен вопытам развіцця ІТ-сфер Казахстана і Беларусі.

У бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій дэлегацыі былі прадстаўлены магчымасці рэзідэнтаў ПВТ па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Супрацоўнікі ІТ-кампаній прадэманстравалі прадукты і тэхналогіі, якія яны развіваюць.

У ходзе зацікаўленай размовы дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага і віцэ-прэм’ера Казахстана Аскара Жумагаліева адбыўся абмен думкамі аб развіцці інфармацыйных тэхналогій у свеце і адпаведных выкліках для эканомік Беларусі і Казахстана.

У ПВТ адзначылі, што і Беларусь, і Казахстан прымаюць рашучыя крокі па развіцці найноўшых тэхналогій, звязаных з ІТ, таму казахстанскі бок цікавіў вопыт распрацоўкі і прыняцця Прэзідэнтам Беларусі Дэкрэта № 8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. Беларускі бок цікавіў вопыт стварэння і работы Міжнароднага фінансавага цэнтра “Астана”.

Казахстанская дэлегацыя наведала таксама кампаніі — рэзідэнты ПВТ ТАА “ІнКата” і ТАА “Сінезіс”, азнаёмілася з іх работай і абмеркавала перспектывы рэалізацыі сумесных беларуска-казахстанскіх праектаў.