Зялёныя куточкі Браслаўшчыны

- 11:29Выхаванне

У вёсцы Богіна Браслаўскага раёна з’явіўся зялёны маршрут. Экалагічная сцежка даўжынёй 700 метраў праходзіць уздоўж мясцовага Богінскага возера, якое і дало ёй назву Богіна. Сцежка абсталявана станцыямі, на кожнай — інфармацыйны стэнд з падрабязным апісаннем мясцовай флоры і фаўны, экалагічнымі парадамі і рэкамендацыямі. А ў вясенне-летні перыяд тут можна ўбачыць і жывыя экспанаты.

райсці па сцежцы можна разам з экскурсіяй або самастойна. Зрабіць самастойную прагулку больш змястоўнай дапаможа смартфон: дастаткова адсканіраваць спецыяльны код на стэндзе — і вы слухаеце мясцовых птушак, разглядаеце насякомых, расліны.

Сцежка створана дзякуючы сумесным намаганням Цэнтра экалагічных рашэнняў і мясцовай парафіі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы пры фінансавай падтрымцы кааліцыі “Чыстая Балтыка”. Экалагічная сцежка будзе пад наглядам мясцовага царкоўнага дома, які для жыхароў вёскі даўно стаў грамадска-культурным цэнтрам. Тут право­дзяцца кінапаказы для пажылых лю­дзей, адукацыйныя заняткі для школьнікаў, культурна-асветніцкія — для моладзі. Экалагічная сцежка стане выдатным інфармацыйна-адукацыйным кампанентам, які дазволіць право­дзіць заняткі пра прыроду і навакольнае асяроддзе на свежым паветры.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 49, 30 красавіка.

Падрыхтавала Святлана НІКІФАРАВА.
Фота Андрэя КАТА.