Суд адхіліў іск супраць забароны хіджабаў у школах Стаўраполля

- 10:46Паралелі

Стаўрапольскі краявы суд пакінуў без задавальнення іск аб пераглядзе патрабаванняў да школьнай формы, паводле якіх забаронена насіць галаўныя ўборы, у тым ліку хіджабы, паведаміў інфармацыйнаму агенцтву РІА Навіны адвакат Мурад Мусаеў.

Фота ІТАР-ТАСС

Маскоўскі адвакат Мусаеў, прадстаўляючы інтарэсы мусульман Стаўраполля, падаў іск у суд з патрабаваннем адмяніць пастанову ўрада краю аб увядзенні з пачатку бягучага года школьнай формы.
“Суд адмовіў у задавальненні нашага іску. Лічу, што гэта палітычна матываванае рашэнне. Пра канкрэтныя прычыны адмовы мы даведаемся пазней, калі атрымаем усе дакументы”, — сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён дадаў, што названае рашэнне суда будзе абскарджана.