Пераканаўчую перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. 16 кастрычніка Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта.
Па афіцыйных выніках выбараў за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 5 102 478 выбаршчыкаў (83,47 працэнта).
За Сяргея Гайдукевіча прагаласавалі 201 945 выбаршчыкаў (3,3 працэнта), Таццяна Караткевіч набрала 271 426 галасоў (4,44 працэнта), Мікалай Улаховіч — 102 131 (1,67 працэнта). Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала амаль 386,2 тысячы чалавек, а каля 48,8 тысячы бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.
У спісы выбаршчыкаў было ўнесена больш як 7 млн чалавек. Пры гэтым у дзень выбараў спісы адкарэкціраваны ў бок павелічэння (плюс каля 16,7 тысячы чалавек). У галасаванні прынялі ўдзел амаль 6,1 млн чалавек (87,22 працэнта), у тым ліку ў датэрміновым больш як 2,5 млн. На ўчасткі ў дзень выбараў прыйшло больш як 3,1 млн выбаршчыкаў.