Так называлася акцыя, у рамках якой у Барунскім ВПК яслі-сад — сярэдняя школа Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці 26 кастрычніка быў праведзены флэшмоб, сімвалам якога стаў флікер. Усе вучні ўстановы, а таксама выхаванцы дзіцячага сада прынялі ўдзел у акцыі. З самай раніцы вучні пачалі рыхтавацца да флэшмоба: на ўваходзе дзяжурныя навучэнцы са старшых класаў правяралі флікеры, некаторым дзецям дарылі іх.
Пасля чацвёртага ўрока ўсе ад малога да вялікага сабраліся ў актавай зале. Вучаніцы Дар’я Барысевіч і Сняжана Капыш падрыхтавалі дынамічную кампазіцыю, паўтарыць якую з задавальненнем стараліся ўсе ўдзельнікі флэшмоба. Маладыя настаўнікі таксама далучыліся да дзяцей, даказалі, што танец аб’ядноўвае ўсіх у любой справе. У кожнага ўдзельніка быў флікер. Рытмічны танец дазволіў усім зарадзіцца выдатным настроем. Кожны навучэнец пакінуў актавую залу з упэўненасцю ў неабходнасці выконваць правілы бяспечных паводзін на дарогах.
Мы, навучэнцы Барунскага ясляў-сада — сярэдняй школы, звяртаемся і заклікаем усіх! Флікер – гэта ваша бяспека на дарозе. Пазначце сябе і дайце ўбачыць вас вадзіцелю, беражыце сябе і сваіх дзяцей!
Алена БРАЖЫЦКАЯ,
настаўніца нямецкай мовы
Барунскага ясляў-сада — сярэдняй школы Ашмянскага раёна.