Здаровае дзіця лягчэй выхоўваць і вучыць. У яго хутчэй фарміруюцца ўсе неабходныя веды і навыкі. Здароўе — найважнейшая перадумова правільнага фарміравання характару, развіцця ініцыятывы, моцнай волі, прыродных здольнасцей вучняў.
“Здаровыя перапынкі” — гэта арганізацыя вольнага часу дзяцей на перапынках і іх фізічнае развіццё.
Напэўна, у кожнай школе ёсць магчымасць заняць дзяцей якімі-небудзь рухавымі гульнямі на перапынках ці адразу пасля ўрокаў. Вось і ў нас, у сярэдняй школе № 4 Магілёва, тэнісныя сталы размешчаны ў рэкрэацыі школы, таму жадаючыя могуць паспрабаваць свае сілы ў гэтым відзе спорту.
А жадаючых, вядома, заўсёды шмат!
Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Магілёва.