Аб’ект даследавання — локшына

- 15:49Нам пішуць

Штогод выхаванцы Мальскага дзіцячага сада — пачатковай школы з’яўляюцца ўдзельнікамі Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я — даследчык”. У гэтым навучальным годзе выхаванкі старшай групы Злата і Златаслава прадстаўлялі работу з арыгінальнай назвай “Вкусняшка макарошка”.

У ходзе даследчай работы дзеці абагульнілі веды аб прафесіях, пазнаёміліся з вытворчасцю мукі, вырабам макароны — локшын. Яны самастойна прасеялі муку, замясілі эластычнае цеста, раскаталі і нарэзалі тонкую локшыну. Разам з выхавальнікам дзяўчынкі прасушылі і зварылі локшыну, расклалі па талерках, упрыгожылі нацёртым сырам і пачаставалі ўсіх дзяцей сваёй групы.

Таксама выхаванцы даведаліся, што макарону можна выкарыстоўваць як матэрыял для аплікацый і для розных вырабаў. Яны пафарбавалі гуашшу макарону ў розныя колеры. Зрабілі аплікацыі “Восеньскае дрэва”, “Акварыум”, “Кветкі”, каралі і навагоднія ўпрыгажэнні для ёлкі. Праведзенае даследаванне дазволіла даведацца шмат новага і цікавага. Дзеці навучыліся самастойна вырабляць макаронныя вырабы, а таксама рабіць з іх незвычайныя рэчы.

Зофія МАРКУН,
выхавальніца Мальскага дзіцячага сада — пачатковай школы Астравецкага раёна.