Ваенным інфармацыйным агенцтвам “Ваяр” напярэдадні сумесных вучэнняў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Захад-2017” быў аб’яўлены конкурс малюнкаў “Наша армія моцная!”. Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы нашай установы прынялі ўдзел у конкурсе. Сцяпан Даўляшэвіч стаў пераможцам у сваёй узроставай катэгорыі (ад 3 да 8 гадоў) у намінацыі “Цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі!”, а Іван Гасціловіч — лаўрэатам у намінацыі “Хачу ў арміі служыць”.
Дыпломамі і падарункамі дзяцей адзначылі ў Слонімскім ваенкамаце прадстаўнікі Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Ваяр”.
Наталля КАРЭЙВА,
выхавальнік ясляў-сада № 5 Слоніма.