На працягу тыдня навучэнцаў у фае сярэдняй школы № 4 Магілёва сустракала маляўнічая выстава, прысвечаная 100-годдзю Першай сусветнай вайны «Беларусь у Вялікай вайне 1914-1918 гадоў». Дзеці з цікавасцю вывучалі стэнды выставы. Настаўнікам гісторыі Святланай Мікалаеўнай Прыстаўкінай для правядзення экскурсій па выставе былі створаны лектарскія групы з навучэнцаў 8-х і 9-х класаў. Экскурсійныя групы складаліся з навучэнцаў 5-9 класаў, гэтак жа ў групу маглі трапіць усе жадаючыя.
Навучэнцы з цікавасцю слухалі лектараў, задавалі пытанні. Дзеці даведаліся шмат новага пра ўдзел Беларусі ў Першай сусветнай вайне.
Цімафей ЯЎСЕЕЎ,
настаўнік інфарматыкі і матэматыкі
сярэдняй школы № 4 Магілёва.