Бяспечнае лета

- 11:54Навіны рэгіёнаў

Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і фарміраванне ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін на дарогах — важная работа ўдзельнікаў атрада юных інспектараў руху “Новае пакаленне” Капачоўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна. З мэтай фарміравання ў школьнікаў устойлівых навыкаў бяспечных паводзін, выхавання дысцыплінаваных удзельнікаў дарожнага руху члены атрада наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем на базе Ходасаўскай сярэдняй школы.

Дзеці, выкарыстоўваючы гульнявыя прыёмы, паказалі, што ПДР — гэта не нуда і руціна, іх можна вывучаць у даступнай форме. Удзельнікі атрада выступілі ў ролі настаўнікаў для выхаванцаў лагера, правялі тэматычны майстар-клас, у гульнявой форме прапанавалі ўспомніць самыя важныя правілы для пешаходаў і веласіпедыстаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі жэтоны “Знаўца ПДР”.

Сваю акцыю наш атрад працягнуў на вуліцах аграгарадка Ходасы. Дарослым і маленькім пешаходам навучэнцы нагадалі аб неабходнасці быць уважлівымі, не размаў-ляць па тэлефоне падчас пераходу дарогі. Акрамя таго, члены атрада ўручылі ўсім памяткі аб асноўных правілах бяспекі. Сваёй акцыяй вучні яшчэ раз нагадалі кожнаму, што ад захавання правіл дарожнага руху залежаць жыццё і здароўе ўсіх: і пешаходаў, і вадзіцеляў, і веласіпедыстаў.

Алена ЦІХАНОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар Капачоўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.