14 кастрычніка ў рамках правядзення Тыдня маці беларускія натарыусы бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.
На працягу дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Акрамя таго, 13 кастрычніка натарыусы Мінска і Мінскай вобласці прымуць удзел у акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні мнагадзетных маці, якое праводзіцца Міністэрствам юстыцыі. Акцыя пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Калектарная, 10 каб. 321 з 10.00 да 13.00.
Падтрымка мнагадзетных сем’яў — адзін з асноўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, таму для натарыяльнай супольнасці правядзенне падобных акцый стала ўжо традыцыйным.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле “Знайсці натарыуса”.