Чалавек года

- 11:20Навіны рэгіёнаў

Педагог Вячаслаў Станіслававіч Саўчык удастоены ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны”, якое штогод прысуджаецца лепшым прадстаўнікам вытворчай і невытворчай сферы, грамадска-палітычнай дзейнасці, якія сваёй працай робяць вялікі ўклад у развіццё рэгіёна. Па выніках мінулага года ў спісе ўзнагароджаных 28 прозвішчаў. Гэта сацыяльныя работнікі, ратавальнікі, вадзіцелі, трактарысты, урачы, спартсмены і, канечне, настаўнікі.

Вячаслаў Станіслававіч Саўчык працуе ў гімназіі-інтэрнаце Мя­дзела, выкладае інфарматыку. Ён належыць да той катэгорыі лю­дзей, якія ніколі не спыняюцца на дасягнутым і якім заўсёды цікава развівацца і знаходзіць нешта новае ў прафесійным жыцці. В.С.Саўчык умее раз­гледзець і падтрымаць дзіцячы талент. Акрамя выкладання дзецям інфарматыкі, педагог займаецца з імі робататэхнікай. Гэтым заняткам зацікаўліваюцца ўсё больш і больш мя­дзельскіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Выхаванцы Вячаслава Станіслававіча паспяхова выступаюць на абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах і алімпіядах па робататэхніцы. У мінулым годзе навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўніка заслужылі права абараняць гонар нашай краіны на Сусветнай алімпіядзе робатаў.

Вячаслаў Станіслававіч стварыў у гімназіі-інтэрнаце ўнікальны музей айчыннай вылічальнай тэхнікі. Акрамя таго, ён дзеліцца вопытам работы з калегамі і мае кваліфікацыю “настаўнік-метадыст”.

За свае шматлікія поспехі педагог ужо атрымаў шэраг узнагарод. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выдатнікам народнай адукацыі БССР, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. І гэта няпоўны пералік дасягненняў. Цяпер гэты спіс папоўніўся яшчэ адной, бясспрэчна заслужанай, узнагародай. 

Дар’я РЭВА.
Фота аўтара.