Чарнобыль — наш боль і памяць

- 14:42Нам пішуць

У сярэдняй школе № 5 Навагрудка штогод ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя памяці трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Класныя і інфармацыйныя гадзіны ў кожным класе прайшлі пад адзінай тэмай “Чарнобыль — наш боль і наша памяць”. Фотаздымкі і дакументальныя фільмы нагадалі малодшым навучэнцам аб подзвігах пажарных, ліквідатараў, ваенных. Вучні 9—11 класаў разважалі аб перавагах і недахопах атамных станцый, якія меры бяспекі патрэбны пры эксплуатацыі АЭС і як можна пазбегнуць падобных катастроф у будучыні.

Сярод вучняў пачатковых класаў прайшлі конкурсы дзіцячых малюнкаў “Пад блакітным небам”. Навучэнцы 5—7 класаў вырабілі фотакалажы “Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе” (5—7 класы), а старшакласнікі дэманстравалі плакаты “Мірны час. Месца подзвігу — Чарнобыль”. Лепшыя работы вучняў можна было пабачыць на выставе “Чарнобыль вачыма дзяцей”.

На перапынках для навучэнцаў працавала інтэрактыўнае фае “Чорная быль”: дэманстраваліся відэафільмы аб жыцці беларускіх вёсак у зоне адчуджэння.

Гэтай падзеі быў прысвечаны спецыяльны выпуск школьнай газеты “Разам” — “Чарнобыльская АЭС. Хронікі. Падзеі. Факты”.

Мінулае краіны неабходна ведаць кожнаму. Нездарма кажуць у народзе: “Хто мінулае не помніць, асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў”.

Таццяна САЗАНОВІЧ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Навагрудка.