Дзень здароўя

- 12:19Нам пішуць

7 красавіка 2017 года ў санаторным яслях-садзе № 5 Чавус прайшоў чарговы дзень здароўя. Задача ранняга фарміравання культуры здароўя сёння актуальная, своечасовая і досыць складаная. Дашкольны ўзрост з’яўляецца вырашальным у фарміраванні асноў такой культуры.

З гэтай мэтай неабходна ўдзяляць увагу фарміраванню ЗЛЖ не толькі ў дашкольнай установе, але і дома, перш за ўсё асабістым прыкладам. Часцей гуляйце з дзецьмі на свежым паветры. Звярніце ўвагу на загартоўванне. Як мага раней прывівайце дзецям правілы асабістай гігіены. Рэгулярна рабіце ранішнюю гімнастыку. Змагайцеся са шкоднымі звычкамі. Толькі тады мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дзіцячым садзе, будуць добрым дадаткам і замацуюць уяўленне дзіцяці пра ЗЛЖ.

Правядзенне такіх свят у нашым дзіцячым садзе — традыцыя. Гэта заўсёды цікавае пазнавальнае спартыўнае мерапрыемства. Дзеці з задавальненнем сустракаюцца з казачнымі персанажамі, якія вучаць, што трэба рабіць, каб не хварэць.

А.ЗВАНАРОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці санаторнага ясляў-сада № 5 Чавус.