Дзяржава — гэта мы

- 16:17Нам пішуць

На працягу тыдня з 13 да 17 сакавіка ў сярэдняй школе № 2 Навагрудка праходзілі мерапрыемствы пад дэвізам “Дзяржава — гэта мы”, прысвечаныя святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

У рамках тыдня ў школьнай бібліятэцы працавала выстава літаратуры “Канстытуцыя — гэта тое, што трэба ведаць!”.

14 сакавіка ў ходзе піянерскай прэс-акцыі “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” быў аформлены тэматычны інфармацыйны стэнд.

15 сакавіка, непасрэдна ў дзень дзяржаўнага свята, у 1—11 класах адбыліся тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Канстытуцыя — прававая аснова беларускай дзяржавы”, а ў фае школы трансліравалася відэапрэзентацыя школьнага прэс-цэнтра. Для навучэнцаў 5—11 класаў была арганізавана тэст-віктарына “Галоўны закон краіны маёй роднай”.

У 8 класе ў гэты дзень прайшла акцыя “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, навучэнцам уручылі кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Арганізатары акцыі — школьны бібліятэкар Ірына Аляксандраўна Рахоўская і класны кіраўнік 8 класа Людміла Эдуардаўна Быт.

16 сакавіка адкрыліся выставы “Мая Радзіма — Беларусь! Яе люблю і ёю ганаруся!” (1—6 класы), “Беларусь — канстытуцыйная дзяржава” (7—11 класы).

17 сакавіка тэматычны тыдзень завяршыла ўрачыстая цырымонія прыёму навучэнцаў 9-х класаў у БРСМ. У мерапрыемстве ўдзельнічалі ўсе навучэнцы 8—11 класаў. Падчас свята гучалі патрыятычныя песні ў выкананні вучняў 10 і 11 класаў. Членскія білеты БРСМ усім дзевяцікласнікам уручалі намеснікі дырэктара Іна Тадэвушаўна Талочка і Наталля Генадзьеўна Марцуль. Педагогі жадалі навучэнцам быць актыўнымі ўдзельнікамі маладзёжнага руху, а галоўнае — добрымі і сумленнымі людзьмі.