Дзявочы дзень

- 16:15Нам пішуць

Светлы і радасны дзень 8 Сакавіка — заўсёды доўгачаканая падзея для навучэнцаў пачатковых класаў Падсолтаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна. Па традыцыі школьнікі запрашаюць матуль і рыхтуюць канцэрт.

Сёлета свята мела назву “Ану, дзяўчынкі!”. За званне “Міс зачаравашка” змагаліся дзяўчынкі пачатковых класаў. Канкурсанткі прадэманстравалі ўборы і візітку, паказалі артыстычныя і кулінарныя здольнасці, уменне хутка знаходзіць выхад з розных сітуацый.

Мамы дапамагалі падрыхтаваць і правесці мерапрыемства, а таксама ўдзельнічалі ў нумарах. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс “Кручуся як у віры”, дзе трэба было маме і дачцэ круціць абруч або скакаць на скакалцы.

Хлопчыкі адказвалі за падрыхтоўку нумароў мастацкай самадзейнасці. Танец “Яблычак” спадабаўся ўсім.
Па выніках конкурсу званне “Міс зачаравашка” атрымала навучэнка 2 класа Настасся Куртава.

Тамара МАСЛАКОВА,
кіраўнік метадычнага аб’яднання пачатковых класаў
Падсолтаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа.