Экалагічны экспрэс

- 11:36Нам пішуць

Прырода — самая лепшая з кніг, напісаная на асаблівай мове. Гэтую мову трэба вывучаць. Менавіта таму ў рамках рэалізацыі праекта “Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэння кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні” (“Зялёныя школы”) у Курманаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе працуе аб’яднанне па інтарэсах “Экалагічны экспрэс”.

Фота да матэрыяла: Экалагічны экспрэс.Экалагічнае выхаванне навучэнцаўстала важным складнікам работы ўстановы. На заняткі адводзіцца адна гадзіна на тыдзень, за якую навучэнцы паспяваюць даведацца шмат новага і цікавага, правесці дослед, прымяніць веды на практыцы, здзейсніць экскурсію і падарожжа. Напрыклад, на занятках па тэме “Глеба” навучэнцы самастойна вызначалі тыпы глеб, прапанаваныя настаўнікам. Па тэме “Лекавыя расліны” была арганізавана работа па падрыхтоўцы і дэгустацыі гаючых адвараў, настояў і фітачаю. Кожныя заняткі павінны здзіўляць і зацікаўліваць усё больш.

Фота да матэрыяла: Экалагічны экспрэс.Засцерагаючы прыроду, клапоцячыся аб захаванні яе цэласнасці, чалавек, перш за ўсё, захоўвае сябе, свой унутраны свет, гарманізуе стаўленнеда навакольнага асяроддзя. Чалавек спазнае свет на працягу ўсяго жыцця, і самы важны перыяд гэтага разумення — вучоба ў школе, калі закладваюцца асновы навук, на базе якіх у свядомасці выбудоўваецца навуковая карціна свету.

Фота да матэрыяла: Экалагічны экспрэс.Наперадзе ў дзяцей яшчэ шмат цікавых доследаў. Гэта і вывучэнне складу марожанага, і хімічных уласцівасцяў зялёнага пігменту лісця — хларафілу, і вызначэнне жыццяздольнасці насення, і мадэляванне поля — штучнай экалагічнай сістэмы, і складанне карт ахоўных тэрыторый Магілёўскай вобласці, віктарыны, рэбусы, загадкі, крыжаванкі і інш.

Яніна АЎРАМЕНКА,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Экалагічны экспрэс”
Курманаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.