Гімназічная адукацыя прыносіць плён

- 10:49Навіны рэгіёнаў

Гомельскі гімназіст Кірыл Блаха перамог у тэлепраекце “Я ведаю”. Ён сам і яго настаўнікі пра перамогу, канечне, ведалі яшчэ 20 сакавіка, а вось усе астатнія парадаваліся за дзесяцікласніка толькі цяпер, пасля выхаду праграмы ў эфір.

Кірыл Блаха заняў першае месца. Хлопец набраў максімальную колькасць балаў у чатырох турах — 45. Гімназіст атрымаў ганаровае званне самага разумнага школьніка краіны, а яшчэ памятныя прызы ў выгля­дзе планшэта, кніг і па­дзякі Міністэрства адукацыі краіны.

Падтрымліваць падлетка падчас гульні ездзіла яго класны кіраўнік Марыя Нікіціна. Як расказала ды­рэктар гімназіі Ірына Аўчыннікава, юнак з пачатковай школы зарэкамендаваў сябе як вельмі мэтанакіраваны і настойлівы:

— Кірыл — удзельнік алімпіяднага руху. У прыватнасці, у яго прызавыя месцы па геаграфіі. Вельмі любіць удзельнічаць у пазнавальных віктарынах і конкурсах. Вучыцца амаль на выдатна. Да гульні яго рыхтавалі адразу некалькі педагогаў. Бацькі таксама вялікую ўвагу ­ўдзяляюць раз­віццю нашага вучня. Думаю, што менавіта гімназічная адукацыя дала такі выдатны вынік.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.