Інклюзія не перашкода

- 11:22Навіны рэгіёнаў

Мабільная фотавыстава “Проста дзеці ў школе” даехала да Гомеля. Яна адкрылася ля гомельскага Цэнтра інклюзіўнай культуры. Кожны можа азнаёміцца з гісторыямі шасці дзяцей з інваліднасцю, якія вучацца ў звычайных школах, сябруюць з аднагодкамі, мараць пра будучую прафесію і адчуваюць, што іх разумеюць і прымаюць.

Напрыклад, адзін з удзельнікаў — Платон — вучыцца ў школе № 32 Гомеля, у яго сіндром Аспергера. Хлопчык можа падоўгу займацца адной справай і выдатна разбіраецца ў сучасных гаджэтах. Яго маці Паліна Кавальчук гаворыць, што сям’я зга­дзілася паўдзельнічаць у праекце з задавальненнем і без роздумаў:

— Такія праекты дапамагаюць уба­чыць свет дзяцей з інваліднасцю і паказваюць, што ў першую чаргу такое дзіця — гэта проста дзіця. Навучанне ў звычайнай школе дапамагае дзіцяці з інваліднасцю інтэгравацца ў соцыум, атрымліваць веды, вучыцца сябраваць, а яго аднакласнікам — прымаць і мець зносіны з людзьмі, якія часам могуць рэага­ваць на звычайныя рэчы крыху па-іншаму, мець зносіны без слоў пры дапамозе малюначкаў і жэстаў. Часам перашкоды ствараюць самі дарослыя, а дзеці зусім не заўважаюць ніякіх адрозненняў. Дружалюбнае стаўленне да людзей з інваліднасцю — адзін з галоўных паказчыкаў цывілізаванага грамадства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.