Інтэрактыўны плакат на ўроках фізікі

- 15:40Портфолио

Выкарыстанне інтэрактыўнага плаката на ўроку спрыяе лепшаму ўспрыманню матэрыялу, павышае ўважлівасць і актыўнасць навучэнцаў, станоўча ўплывае на развіццё творчага, практычнага мыслення, павышае пазнавальную дзейнасць, самастойнасць у рашэнні задач, дапамагае прымяняць атрыманыя тэарэтычныя веды пры іх рашэнні. Навучэнцы больш наглядна ўяўляюць рашэнне. Эканоміцца час на яго тлумачэнне, таму ёсць магчымасць больш адпрацоўваць навыкі рашэння задач.

Мэта распрацоўкі:

  • навучыць апісваць рухі цел;
  • паказваць сілы, якія дзейнічаюць на целы;
  • аналізаваць умовы задач;
  • навучыць рашаць задачы на прымяненне законаў Ньютана;
  • стварыць умовы для развіцця ў школьнікаў уменняў фармуля­ваць праблемы, прапаноўваць спосабы іх вырашэння;
  • падахвочваць вучняў да сама-, узаемакантролю.

Методыка работы з інтэрактыўным плакатам

Галоўнае меню. Пераход на раздзелы ажыццяўляецца пры дапамозе націскання на рамку з тэкстам. Вярнуцца ў галоўнае меню можна, націснуўшы на кнопку “Закрыць”.

Задачы на замацаванне матэрыялу

Пётр ЮРКАВЕЦ,
настаўнік фізікі Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.