Каб не здарылася бяда

- 15:08Нам пішуць

Самае каштоўнае для чалавека — гэта здароўе і жыцце. Шмат непрыемнасцей у наша жыцце ўносяць безадказныя паводзіны дзяцей і дарослых. Каб пазбегнуць гэтых праблем, неабходна адказваць за свае ўчынкі , выконваць правілы бяспечных паводзін, быць прыкладам для іншых.

У рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” вучні 5—9 класаў Старадварэцкага ясляў-сада — базавай школы правялі валанцёрскую акцыю “Каб не здарылася бяда”.

Удзельнікі акцыі наведалі Старадварэцкі ФАП, сельскую бібліятэку, кантору аграфірмы “Стары Дворац”, кацельню, сустрэліся з жыхарамі аграгарадка, гутарылі аб пажарнай бяспецы, аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду дарослых.

Інфармацыйныя лісткі, памяткі бацькам былі раздадзены ўсім зацікаўленым, а таксама змешчаны на інфармацыйных стэндах аграгарадка Стары Дворац.

Лічу, што гэтая справа была карыснай не толькі тым, хто яшчэ раз пачуў важную і неабходную інфармацыю, але і самім вучням, якія з хваляваннем расказвалі, як правільна сябе паводзіць, якія правілы неабходна выконваць, каб не здарылася бяда.

Дапамогу ў правядзенні валанцёрскай акцыі аказалі А.І. Булай, старшы інспектар прапаганды, агітацыі і узаемадзеяння з грамадскасцю Гродзенскай абласной установы МНС, выпускнік школы, Я.Я. Шапавалаў, нспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бераставіцкага РАНС.

Зоя УЦЕПЯРГЕНАВА,
класны кіраўнік 9 класа Старадварэцкага ясляў-сада — базавай школы.